"Шматгранны талент, памножаны на працавітасць"

Дата: 30 ноября 2022 в 13:51, Обновлено 30 ноября 2022 в 14:10
132 просмотра

29 лістапада Соф'я Шах адзначыла 75-гадовы юбілей. У гэты дзень у бібліятэцы Давыдаўскай сярэдней школы адбылося мерапрыемства "Шматгранны талент, памножаны на працавітасць", прысвечаны юбілею Соф'і Шах. Вучні прайшліся па незабыўных сцежках паэтэсы, паслухалі чароўныя радкі яе паэзіі. Бо колькі шчырых і прачулых слоў мы ні сказалі б пра Соф'ю Шах, якіх бы фактаў з яе біяграфіі ні прыводзілі, мы не можам сказаць аб ёй лепш, чым яе вершы.У іх яна выказвае не толькі захапленне роднай зямлёй,але і сваю адданасць ёй, гатоўнасць увасобіцца ў прасторах Бацькаўшчыны. Вось гэтаму трэба вучыцца падрастаючаму пакаленню, бо родная зямля ў нас адна і яе трэба любіць і берагчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.