Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Дзень пяты: Літаратурны калейдаскоп "Адвечны голас Радзімы"

Дата: 20 февраля 2023 в 20:38, Обновлено 20 февраля 2023 в 21:42
143 просмотра

На планеце налічваецца каля трох тысяч вялікіх і малых моў. І за кожнай з іх свой непаўторны свет зносін, гісторыя, культура, традыцыі, думкі і пачуцці пэўнага народа. Беларуская мова - адна з развітых і багатых моў свету. З некаторымі яе скарбамі сення, 20 лютага 2023 года, пазнаеміліся вучні 5-6 класаў у час літаратурнага калейдаскопу "Адвечны голас Радзімы". За права лепшых знаўцаў роднай мовы і літаратуры змагаліся дзве каманды: "Васілек" і "Рамонак". Яны спрачаліся і за званне лепшага тэарэтыка, і "пазнавалі" загадкі, і тлумачылі прыказкі і прымаўкі, і працавалі перакладчыкамі, і прыводзілі прыклады беларускіх і рускіх слоў, род і лік якіх не супадаюць, і разгадвалі рэбусы-сказы, і вызначалі аўтараў урыўкаў з вершаў. Чаго толькі ні рабілі сення нашы ўдзельнікі гульні! І яшчэ раз упэўніліся ў тым, родная мова - гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. А беларуская мова, тым больш. Такую мову трэба шанаваць і такой мовай неабходна ганарыцца!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.