Дзень беларускай кухні

Дата: 12 сентября 2023 в 16:32
136 просмотров

З самага ранку ў Давыдаўскай сярэдняй школе гучалі цудоўныя беларускія песні, у фае дэманстраваліся відэаролікі з дзіўнымі беларускімі стравамі. Усіх сустракалі хлебам з салам, як заўсёды рабілі нашы продкі, і запрашалі ў школьную сталовую, дзе ладзілася свята. Гэты дзень быў прысвечаны беларускай кухні. Нашчадкі захавалі для нас рэцэпты тых страў. Гэта і духмяныя цыбрыкі, адна з нашых нацыянальных страў. Гэта і пышныя сырнікі, прыгатаваныя незвачайна: напалову з сырам, напалову з бульбай. Гэта і каша з гарбуза. Вучні не толькі смачна елі стравы, але і яшчэ шмат чаго даведаліся пра іх спажыўныя якасці і пра тое, як можна прыгатаваць іх. Нельга ўявіць сёння і паўсядзённы, і святочны стол без беларускіх напояў. Некаторыя такія напоі паспыталі і вучні. Гэта і мядовы кісель з сушаных фруктаў, і кампот з гарбуза з карыцай і гваздзіком. Мы ўпэўнены, што традыцыі беларусаў мы захаваем і ў песнях, і ў святах, і ў кухні.

 

 

  

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.