Этнаграфічнае падарожжа "Давайце ганарыцца , што мы беларусы"

Дата: 20 февраля 2024 в 19:04
131 просмотр

У Давыдаўскай сярэдняй школе пачаўся тыдзень роднай мовы і літаратуры. 21лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І ўсе мерапрыемствы прысвечаны гэтай падзеі. Сёння сярод вучняў 9-11 класаў прайшло этнаграфічнае падарожжа "Давайце ганарыцца , што мы беларусы". Мы, беларусы, старажытны народ». У нас багатая гісторыя і культурная спадчына, мілагучная і пявучая мова. І сёння ганар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Вучні падарожнічалі і спаборнічалі па пытаннях мовазнаўства і культурнай спадчыны нашай Беларусі. Яны спрачаліся, хто лепшы эрудыт і грамацей, хто ведае больш прыказак і ўстойлівых выразаў, стваралі ўласныя выказванні па зададзенай тэме. Атрымалася сапрау́днае свята беларускага слова, якое натхняе ,ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.