Паэтычны калейдаскоп "Адвечны голас Радзімы..."

Дата: 21 февраля 2024 в 20:02
72 просмотра

Паэтычны калейдаскоп "Адвечны голас Радзімы..." пачаўся 21 лютага 2024 года ў Давыдаўскай сярэдняй школе са слоў знакамітага беларускага паэта П. Броўкі: "Багата, родная ты мова, цябе стварыў і ўзнес народ". "Безумоўна, беларуская мова - адна з прыгожых і багатых моў свету", - адзначае вучаніца 7 класа Валерыя Ляцяга, адна з удзельніц мерапрыемства. Яе аднакласніца Лідзія Вялічка лічыць, што прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў паэтычнай творчасці. У якасці прыкладу яна прыводзіць верш А. Ставера "Жураўлі на Палессе ляцяць..." і падкрэслівае, што беларускай мовай неабходна ганарыцца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.