Майстар-класы ў "Школе кулінарнага майстэрства"

Дата: 28 октября 2024 в 17:37
86 просмотров

Восеньскiя канікулы не падстава застацца дома. Школьны аздараўленчы лагер "Школа дзяцінства" ДУА "Давыдаўская сярэдняя школа" прапануе сваім выхаванцам шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сёння ў лагеры прайшлі тры майстар-класы ў "Школе кулінарнага майстэрства". Вучаніцы 8 класа Каваленка Паліна і Ляцяга Валерыя красамоўна расказалі пра культуру харчавання і карысныя прадукты. Потым хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі неверагодныя цуды. Пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Федаракінай Т.У. звычайныя садавіна і гародніна ператварыліся ў бутэрброды "Караблік", "Вожык", "Матылёк". Пасля карыснай і смачнай дэгустацыі ўсіх чакаў майстар-клас ад настаўніцы працоўнага навучання Кірыленкі І.В. Рабяты вучыліся складаць сурвэткі і афармляць стол для прыёма гасцей. Канікулы працягваюцца. Наперадзе школьнікаў чакае шмат мерапрыемстваў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.