Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Лінгвістычны турнір "Фарбы беларускага слоўка"

Дата: 29 октября 2024 в 18:18
76 просмотров

Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Горад дзяцінства" на базе Давыдаўскай сярэдняй школы прайшоў пад дэвізам "Роднай мовай ганаруся". Падчас выканання разнастайных заданняў лінгвістычнага турніру "Фарбы беларускага слоўка" каманды-ўдзельніцы яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі родная мова мілагучная, самабытная, яскравая, і пераканаліся, што без павагі да роднага слова, да роднай літаратуры, да роднай культуры немагчыма любіць і берагчы сваю краіну. А яшчэ і без беражлівых адносін да прыроды нельга ўявіць любоў да Бацькаўшчыны. Гэту думку пацвердзілі выхаванцы лагера ў час экскурсіі "Бал восеньскага лісця". Чароўны асенні лес настроіў дзяцей на дзівосныя беларускія казкі, па старонках якіх яны з цікавасцю вандравалі. Разам з героямі казак выхаванцы вучыліся пераадольваць цяжкасці, перамагаць зло, дапамагаць слабым. Канікулы працягваюцца, і дзяцей чакае шмат цікавага і захапляльнага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.