Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях і ўдакладняючых членах сказа
Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы і пад. Дапаўненні ў такім выпадку абазначаюць прадметы і з’явы, якія ўключаюцца ў шэраг іншых прадметаў ці з’яў, выключаюцца іншымі прадметамі ці з’явамі, замяшчаюцца іншымі прадметамі ці з’явамі: Бацька яго загінуў на фронце, а ў маці, акрамя Андрэя, было яшчэ двое малодшых дзяцей — Барыс і Наста (А. Чарнышэвіч); Усе вяскоўцы, за выключэннем дзяцей, сабраліся ўвечары на сход (М. Лынькоў); Апроч чалавека, ім [бярозавікам] ласуюцца і некаторыя лясныя жыхары: дзятлы, берасцянкі, дразды (Р. Ігнаценка).
Калі прыназоўнік замест мае значэнне за, зварот з ім з’яўляецца састаўным іменным выказнікам і не адасабляецца: Міхасёк у лесе быў для нас замест правадніка (= быў правадніком).
Адасабленне ўдакладняльных членаў сказа [4, с. 223]
<colgroup> <col style="text-align: center;" width="342" /> <col style="text-align: center;" width="273" /> </colgroup>
Правілы |
Прыклады |
удакладняльныя дзейнікі |
|
выдзяляюцца 1) коскай |
Яна вечна чым-небудзь занята, гэтая Ульяна (Я.С.) |
2) працяжнікам |
Пасля яны пачалі шаптацца між сабою — Света і Жэнька (Пташн.) |
удакладняльныя выказнікі |
|
выдзяляюцца 1) працяжнікам або |
Сырая зямля дыміцца лёгкаю параю — падсыхае. (Якім.) |
2) двукроп’ем |
Удзень Васіль найбольш быў у гумне: малаціў (І.М.) |
удакладняльныя дапаўненні |
|
выдзяляюцца 1) коскамі або |
Іх, Максіма і Машу, за гэты час я сустракаў не часта, нават вельмі мала. (Я.Бр.) |
2) працяжнікамі |
Але ў каго іх няма — недахопаў, чалавечых слабасцей! (І.Ш.) |
удакладняльныя азначэнні |
|
выдзяляюцца 1) коскамі |
На ўскраіне лесу тут часта сустракаюцца невялікія, з вераб’я, зеленавата-жоўтыя птушкі (В.В.) |
2) працяжнікамі, як правіла, разгорнутыя азначальныя словазлучэнні або некалькі аднародных азначэнняў з коскай паміж імі |
У поўнай форме — зашпілены на ўсе гузікі, абуты — набліжаўся ён да вёскі... (І.Ш.) |
удакладняльныя акалічнасці |
|
выдзяляюцца, як правіла, акалічнасці месца, часу, меры і ступені, спосабу дзеяння, якія выражаны словазлучэннямі або асобнымі прыслоўямі і размешчаны пасля другіх акалічнасцей у сказе, пры іх інтанацыйным і сэнсавым выдзяленні 1) коскай |
Дзесьці там, далёка на тым беразе, мусіць, на старой сівой званіцы, прагудзеў мілагучны звон (Лыньк.) |
2) працяжнікамі, калі ўдакладненне падкрэслена з асаблівай сілай ці калі дзве і больш удакладняючыя акалічнасці спалучаны злучнікам і, ці |
Унізе — у кустах — пра нешта журчаць пералівы рэчкі (І.Н.) Заўжды — ці працую, ці пільна на варце стаю — я твой велічны вобраз у думках сваіх уяўляю і люблю, як жыццё, зямлю маладую тваю! (Панч.) |