Тыдзень беларускай мовы. Беларуская скарбонка.

Дата: 22 февраля 2022 в 15:05, Обновлено 26 февраля 2022 в 12:19
142 просмотра

НОВОСТИ                               Тыдзень беларускаяй мовы

22.02.2022

22 лютага вучні пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне знаўцаў беларускай мовы “Беларуская скарбонка”.

 Каманды “Знаўцы ” і “Навукоўцы” паказалі свае ўменні складаць прыказкі, дапаўняць вершы рыфмамі, адказваць на загадкі -пытанні, выпраўляць памылкі ў сказах, падбіраць словы з супрацьлеглым значэннем, хутка, выразна і дакладна прагаворваць скорагаворкі, разгадваць метаграмы.

З вучнямі старэйшых класаў быў праведзены відэалекторый “Залацінкі матчынай мовы”, які прайшоў пад дэвізам “Слухаем і спяваем свае беларускае”.

Галоўнай задачай мерапрыемствабыло паказаць, што беларуская мова не толькі чароўная і мілагучная, непаўторная і пявучая, але і шматгранная, і таямнічая.

Падчае відэалекторыя навучэнцы яшчэ раз упэўніліся ў гэтым, пазнаёміліся з малавядомымі беларускімі словамі і даведаўшыся пра іх паходжанне.

Таксама вучні слухалі беларускія літаратурныя і народныя песні, праявілі сябе выпрабоўваючы сілы у веданні літаратуры, гісторыі, геаграфіі і музыкі сваей роднай Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.