Дзень першы: Віктарына "Гартаючы старонкі жыцця і творчасці пісьменніка"

Дата: 14 февраля 2023 в 18:40, Обновлено 15 февраля 2023 в 11:47
132 просмотра

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Давыдаўскай школе пачаўся з мерапрыемстваў, прысвечаных Максіму Гарэцкаму, 130-годдзе якога адзначаецца ў лютым. Сярод людзей, якія складаюць гонар беларускай нацыі, пачэснае месца належыць Максіму Гарэцкаму. "Месца гэта - адно з важнейшых: месца класіка беларускай літаратуры. Побач з Купалам, Коласам, Багдановічам " (А.Адамовіч) Гарэцкі ўвайшоў у літаратуру адразу як сталы майстар. Такая "раптоўная" творчая сталасць і сёння ўражвае. Здаецца дзіўным, як мог дваццацігадовы юнак так хутка ўтварыць у сябе вопыт створанага ў літаратуры да яго і як дакладна вызначаў ён для сябе сваю тэму, змог хутка знайсці свой голас. Родная вёска, гісторыя сваёй сям'і , свайго роду будзе для яго невычэрпнай крыніцай творчасці. Яго апавяданні, аповесці, "У чым яго крыўда", "Меланхолія", "Ціхая плынь" запіскі "На імперыялістычнай вайне", раман-хроніка "Віленскія камунары" і "Камароўская хроніка" па праву займаюць самае пачэснае месца ў беларускай мастацкай літаратуры. У школе для вучняў араганізавана бібліятэкарам кніжная выстава "Усё, што рабіў, рабіў грунтоўна", прысвечаная юбілею пісьменніка. Праведзена літаратурная віктарына "Гартаючы старонкі жыцця і творчасці пісьменніка", у ходзе якой вучні ўспаміналі тыя творы, якія іх уразілі, узгадвалі асноўныя вехі жыцця і дзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.