Гульня-конкурс "Буслік" Конкурс"Паэзіі радок чароўны"

Дата: 22 февраля 2024 в 18:05
58 просмотров

Сёння вучні Давыдаўскай сярэдняй школы прынялі удзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе "Буслік", якая праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Удзельнікі конкурсу самастойна і сумленна працавалі над заданнямі. "Паэзіі радок чароўны".. Так называлася мерапрыемства, якое прайшло сярод вучняў 7-8 класаў у сельскай бібліятэцы. Вучні дэкламавалі прыгожыя беларускія вершы аб роднай мове , распавядалі пра славутых майстроў беларускага слова. Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную! Як хораша і як каларытна гучаць словы па-беларуску. Наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца яе зберагчы, захаваць сваё роднае слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.