21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 18:53
63 просмотра

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І за кожнай - свой непаўторны свет зносін, гісторыя, культура, традыцыі, думкі і пачуцці пэўнага народа. Не стала выключэннем і беларуская мова - адна з развітых і багатых моў свету. Сення вучні Давыдаўскай сярэдняй школы яшчэ раз пераканаліся ў гэтым. Удзельнікі калейдаскопа "Чарую душу родным словам..." адзначылі, што мяккасць і мілагучнасць беларускай мовы найбольш яскрава падмечана ў паэтычнай творчасці. Народную мудрасць і жыццевую сілу матчынага слова падкрэслілі знаўцы фразеалагізмаў. Падчас гульні "Мову родную сваю добра ведаю і люблю" яе ўдзельнікі чарговы раз упэўніліся ў тым, што беларускае слова адрозніваецца хараством, напеўнасцю і самабытнасцю. Акцыя "Залацінкі матчынай мовы" даказала, што родную мову трэба шанаваць і трэба ганарыцца ею, бо яна не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.